Вучэнні ратавальнікаў Мінскай вобласці

25 мая 2021

Ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі Мінскай вобласці сёння правялі маштабныя вучэнні - праверылі зладжанасць дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі ўсіх падраздзяленняў і супрацоўнікаў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. На тэхнічна складаным аб'екце вызначылі некалькі найбольш небяспечных зон.

Там тушылі пажар, прадухілялі распаўсюджванне небяспечнага рэчыва. Ілья Цвяткоў назіраў за тактычнымі трэніроўкамі.

Баявыя машыны напагатове. Спецтэхніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС падрыхтавана і вось-вось пачне выконваць першую ўступную. Ратавальнікі на гэты раз ладзяць вучэнні на вельмі складаным аб'екце.

Лакацыя была выбрана невыпадкова. Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя - зусім маладое, але буйное прадпрыемства.

Адпрацаваць кожны пажаранебяспечны ўчастак - задача нумар адзін.

Паводле сцэнарыя, на тэрыторыі аб'екта грузавы аўтамабіль сутыкнуўся з цыстэрнай аміяку - з аварыяй спраўляюцца пажарныя-хімікі.

Пасля гэтага ратавальнікі эвакуіруюць пацярпелага з вышыннага будынка і тушаць загаранне склада камбікорму.

Каб максімальна хутка ліквідаваць умоўнае ўзгаранне, было прынята рашэнне прымяніць авіяцыю.

Такія трэніроўкі на тэхнічна складаных лакацыях МНС праводзіць рэгулярна, каб праверыць зладжанасць дзеянняў усіх падраздзяленняў і палепшыць эфектыўнасць работы.