Вучэнне "Захад-2021" - на палігонах Хмялёўка і Праўдзінскі ўпершыню выкарыстаныя ўдарныя робататэхнічныя комплексы "Платформа-М"

11 сентября 2021

Кадры беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021" прыходзяць з Калінінграда. Менавіта на палігонах Хмялёўка і Праўдзінскі ўпершыню выкарыстаныя ўдарныя робататэхнічныя комплексы "Платформа-М", узброеныя гранатамётамі. 

У расійскім Міністэрстве абароны ўдакладнілі, што баявыя робаты выкарыстоўваюцца для правядзення разведкі, а таксама стварэння праходаў у мінных палях, якія, паводле легенды вучэння, усталявалі баевікі. Задзейнічаныя на палігоне і беспілотныя лятальныя апараты "Арлан" і "Фарпост". Вучэнне "Захад-2021" з'яўляецца завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі сёлета.

Вайскоўцы НАТА пацярпелі падчас вучэнняў Namejs-2021 у Латвіі

Тым часам на манеўрах Namejs-2021, якія праходзяць у Латвіі, не абышлося без НЗ. Трое вайскоўцаў НАТА пацярпелі ў выніку няшчаснага выпадку. Салдат шпіталізавалі проста з палігона.