Удзельнікі сталічных тата-школ дзеляцца вопытам

15 июня 2018

Міжнародны дзень таты адзначаць у Мінску ў гэтую нядзелю. А сёння ўдзельнікі сталічных тата-школ дзеляцца вопытам і прэзентуюць новыя формы адукацыі і выхавання. У гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і таксама правялі свята для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці i сацабароне Мінгарвыканкама: "Мы хочам разбурыць стэрэатып аб тым, што бацька - гэта толькі здабытчык. Мы гаворым пра тое, што бацька такі ж раўнапраўны выхавальнік, які роўна дзеліць абавязкі па выхаванні дзяцей".

Міжнародны дзень таты адзначаецца 17 чэрвеня. У сталічным парку Горкага ў гэту нядзелю пройдзе маштабнае гарадское свята.