Удзельнікі манеўру "Славянскае братэрства" прыбылі да месца правядзення вучэнняў

10 июня 2021

У Наварасійск прыбылі ўсе ўдзельнікі расійска-беларуска-сербскіх тактычных вучэнняў "Славянскае братэрства". Больш як 40 адзінак ваеннай тэхнікі для Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады  дастаўлена воінскім эшалонам. А напярэдадні кантынгент з нашай краіны прызямліўся на аэрадроме Крымска. Здзейсніўшы марш са станцыі разгрузкі, беларуская тэхніка прыбыла ў палявы парк на палігон Раеўскі.

У найбліжэйшыя дні вайскоўцы Беларусі, Сербіі і Расіі правядуць зладжванне падраздзяленняў для наступнай адпрацоўкі сумесных дзеянняў у складзе шматнацыянальнай тактычнай групы.