Uber з'явіцца ў Беларусі

5 ноября 2015

У Беларусі з'явіцца альтэрнатыва таксі і нават асабістым аўтамабілям. Пра сваё з'яўленне на рынку аб'явілі прадстаўнікі сусветна вядомага сэрвісу па выкліку аўто праз мабільны дадатак. Прэзентацыя адбылася ў рамках канферэнцыі "Дзелавы Інтэрнэт". Паводле заявы кіраўніка расійскага прадстаўніцтва Uber, пакуль у Беларусі так можна будзе выклікаць машыну класа люкс UberBLACK. У перспектыве з'явіцца і масавы сэрвіс UberX. Праз мабільныя прылады можна будзе прасачыць, у якім месцы знаходзіцца аўтамабіль, а таксама без праблем аплаціць усе паслугі.

Аляксандр Чэкан, дырэктар інтэрнэт-партала: "Калі раней мы гаварылі пра мабільны Інтэрнэт, то зараз мы гаворым, што няма ніякага мабільнага Інтэрнэта. Ёсць Інтэрнэт і ёсць Інтэрнэт, даступны з ПК. Насамрэч, менавіта мабільны Інтэрнэт становіцца асноўным Інтэрнэтам, калі можна так падзяліць. Вядома, гэта звязана з ростам колькасці смартфонаў у людзей на руках, і мы па сваёй статыстыцы бачым, што рост наведванняў з мабільных прылад за год склаў 40%, і на сённяшні дзень на асобных сайтах мы ўжо бачым, што больш за палову людзей карыстаецца тым або іншым сайтам з мабільнай прылады".

Таксама ў рамках мерапрыемства выступае шмат міжнародных спікераў па тэматыках інтэрнэт-рэчаў, робататэхнікі, глабальнага развіцця інтэрнэт-тэхналогій.