У ратавальнікаў і міліцыі на асаблівым кантролі пляжы і месцы масавага адпачынку

24 мая 2018

У ратавальнікаў і міліцыі на асаблівым кантролі гэтымі днямі пляжы, зялёныя зоны і месцы масавага адпачынку. Галоўная задача - прафілактыка правапарушэнняў, гарантаванне правапарадку і дарожнай бяспекі. Асаблівай папулярнасцю ў летні час карыстаюцца вадаёмы ў Мінскім раёне - Крыніца, Пціч, Дразды, Вяча, Заслаўскае. Сярод самых частых парушэнняў - распіццё спіртных напояў, пакінутае смецце, паркоўка ў непрызначаных месцах на зялёнай зоне.

Мікалай Максімовіч, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага аблвыканкама:

"У нашым арсенале дастаткова мер для рэагавання. У першую чаргу, гэта прафілактыка і папярэджанне альбо патрабаванне аб захаванні грамадскага парадку ў грамадскім месцы. Калі ж ёсць неабходнасць і ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння, то затрыманне асобы і дастаўленне яе ў найбліжэйшы аддзел міліцыі для наступнага прыцягнення да ўстаноўленай адказнасці".

Аднак ёсць і пазітыўная тэндэнцыя. У міліцыі адзначаюць, што з кожным годам культура паводзін беларусаў павышаецца.