У школьнікаў час восеньскіх канікул - больш разнастайнымі іх робяць Мінскі палац дзяцей і моладзі і Белдзяржфілармонія

2 ноября 2021
Падарожжа ў краіну бяспекі, крэатыўна-інавацыйны цэнтр «SMART Лідар», планетарый, школа журналістыкі. Час восеньскіх канікул у сталічных школах.  У Мінскім палацы дзяцей і моладзі для юных гасцей працуюць больш за 700 гурткоў і секцый. Творчы патэнцыял там развіваюць каля 7 тысяч дзяцей. Шмат прыхільнікаў у лінгвістычнага клуба, дзе вывучаюць у тым ліку мову і культуру Паднябеснай. 

"Усё можа музыка!" - адукацыйную праграму пад такой назвай падрыхтавалі ў Белдзяржфілармоніі. Сёння  для вучняў сталічных школ  прагучалі як класічныя творы, так і  сачыненні сучасных кампазітараў  у выкананні лепшых салістаў і выканаўцаў.

Для дзяцей і дарослых у рэпертуары Белдзяржфілармоніі нямала і прэм’ер. Так, 4 лістапада гледачоў "пачастуюць" "Каралеўскім бутэрбродам". Спектакль-мюзікл у сучасных дэкарацыях. А ў пятніцу на сцэне філармоніі пройдзе спектакль "Хрустальны чаравічак". У праграме  жывая музыка, персанажы з любімых казак і арыгінальныя касцюмы.