У праваслаўных сёння дзень памінання продкаў

3 ноября 2018

У праваслаўных сёння Памінальная бацькоўская субота, або Дзяды. Дзень памяці, у аснове якога ляжыць старажытны народны звычай памінання памерлых продкаў. Паводле канонаў, Дзяды наступаюць на трэцюю суботу пасля свята Пакроў. У цэрквах сёння праходзяць памінальныя службы, вернікі падаюць запіскі аб спачыне і ставяць свечкі.

Увечар на Дзяды прынята накрываць памінальную вячэру з адным вольным прыборам для продкаў. Колькасць страў на такім стале павінна быць няцотнай і не менш за пяць.