У праваслаўных Чысты чацвер

13 апреля 2023

У праваслаўных Перадвелікодны тыдзень. Для вернікаў сёння настаў Чысты чацвер. Паводле Евангелля, у гэты дзень Ісус сабраў сваіх вучняў на Тайную вячэру, абмыў ім ногі і падзяліў з імі хлеб з віном. Сучасныя святары традыцыйна паўтараюць абрад  - сёння ва ўсіх праваслаўных храмах праходзяць набажэнствы з рытуалам абмывання. Чыстым гэты чацвер яшчэ называюць і таму, што ў гэты дзень наводзілі асаблівы парадак у дамах, прыбіраліся, а таксама пачыналі пячы кулічы і фарбаваць яйкі.