Ля памятнага знака ў гонар аперацыі "Баграціён" завяршыўся гомельскі этап Рэспубліканскай акцыі "У славу агульнай Перамогі"

29 апреля 2020
Захаванне памяці аб гераічным мінулым для будучых пакаленняў. Напярэдадні знамянальнай даты набліжаецца кульмінацыя маштабнай акцыі "У славу агульнай Перамогі". Цэлы год зямлю з памятных месцаў: месцаў бітваў і подзвігаў збіралі па ўсёй Беларусі. І вось сёння завяршыўся гомельскі этап рэспубліканскай акцыі - сімвалічна, што ён прайшоў ля памятнага знака ў гонар аперацыі "Баграціён" у Светлагорскім раёне. Бо менавіта адгэтуль, з беларускіх балот, пачынаўся пераможны шлях на Берлін.  Сёння на гэтым месцы адбылася перадача капсул з зямлёй з усіх раёнаў Гомельскай вобласці ў крыпту храма Усіх Святых у Мінску. Так, у капсуле Жлобінскага раёна - зямля з 60 пахаванняў, Светлагорска - з 40, Рэчыцы - са 110.

Толькі ў Гомельскай вобласці каля тысячы брацкіх магіл чырвонаармейцаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў. Беларусь страціла кожнага трэцяга ў гады Вялікай Айчыннай.