У магілёўскай вахты памяці новая форма

25 февраля 2015

Да юбілею Вялікай Перамогі. У магілёўскай вахты памяці новая форма. Зараз на мундзірах пагоны і аксельбант - атрыбуты ваеннага параднага адзення. Яго паказалі на сустрэчы ветэранаў і школьнікаў горада. Традыцыі заступіць на вахту памяці ля Вечнага агню на плошчы Славы ў Магілёве ўжо 29 гадоў. Вучні праходзяць конкурс і толькі 15 лепшых заступаюць на ганаровую вахту памяці.

Падчас сустрэчы школьнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай франтавікам уручылі медалі "70 гадоў Перамогі".