У беларускіх школьнікаў пачаліся асеннія канікулы

30 октября 2017

Дзесяць дзён без хатніх заданняў. У беларускіх школьнікаў пачаліся асеннія канікулы. Толькі ў Мінску будуць працаваць 250 школьных лагераў для 10 тысяч вучняў. Арганізуюць і профільныя атрады, напрыклад, з вывучэннем замежных моў. Акрамя таго, вучні змогуць паўдзельнічаць у кірмашах і спартакіядах. А ў Мінскім заапарку дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў ролі кіпераў - наглядчыкаў за жывёламі.

Падчас канікул таксама арганізуюць выставы і тэатральныя паказы. У Мінску назавуць пераможцаў міжнароднага фестывалю "Творчасць без меж".