"Твой горад" глядзiце ў нядзелю ў 15.15

20 июля 2018

Знясуць сёлета ў сталіцы і 17 старых будынкаў. Як правіла, гэта закінутыя аб'екты нерухомасці, якія не падлягаюць рэканструкцыі. А вось яшчэ два пустуючыя будынкі шукаюць новых уладальнікаў. Гэта былыя дзіцячыя садкі. Аўкцыёны па іх продажы пройдуць у найбліжэйшыя тыдні.

Што трэба прадпрымальнікам-пачаткоўцам, каб арэндныя квадратныя метры ў сталіцы дасталіся амаль бясплатна? І якія некалі нікому не патрэбныя аб'екты - у хуткім часе стануць цэнтрам прыцяжэння гараджан? Адказы на гэтыя пытанні - у нядзелю ў праграме “Твой горад” у 15:15.