"Тут выдатная рыбалка і да суседзяў можна зайсці проста так!" - сям'я перасяленцаў з Украіны здзіўляецца і радуецца жыцці ў Беларусі

28 января 2024

Беларусь усё часцей становіцца другой радзімай для грамадзян Еўрасаюза і краін СНД. Толькі з пачатку гэтага года ў нашу краіну прыбыла амаль 5 з паловай тысяч украінцаў, а з лютага 22-га - каля 152 тысяч. І пакуль хтосьці мроіць тэрактамі і перакіданнем зброі ў нашу краіну, Беларусь для простых украінцаў сардэчна адчыняе дзверы, а часам і дае шанц на новае жыццё. 

Наведваюць знакавыя турыстычныя аб'екты, едуць у госці або па пакупкі, а многія застаюцца назаўжды. У іх ліку і героі наступнага сюжэту - сям'я Кудрашовых. Як сапраўдным домам стала іншая краіна і чаму выбралі менавіта Беларусь? Рэпартаж Лізаветы Сіняк.