Цырымонія перадачы капсул прайшла сёння на пляцоўцы перад храмам-помнікам у гонар Усіх Святых

30 апреля 2020
У заснаванні галоўнага храма Узброеных Сіл Расіі будзе беларуская зямля  з месцаў пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Цырымонія перадачы капсул прайшла сёння на пляцоўцы перад храмам-помнікам у гонар Усіх Святых. 

Менавіта гэтая праваслаўная архітэктурная дамінанта  стала заканадаўцай новых форм гістарычнай памяці! Тут упершыню ў гісторыі Беларусі  з'явілася крыпта, у якой ушанаваная памяць аб воінах і ахвярах,  якія паслужылі вызваленню Айчыны ў розныя перыяды. Гэты вопыт вырашылі пераняць і нашы суседзі. Сем капсул з шасці абласцей Беларусі і горада Мінска, а таксама  каталог пахаванняў  адправіліся ў сабор у Падмаскоўе.

протаіерэй Фёдар Поўны, настаяцель Усіхсвяцкага прыходу г. Мінска: "Першы вопыт судакранання з нашай гісторыяй у крыпце паказаў, наколькі сама форма памяці апынулася запатрабаванай, патрэбнай і своечасовай. Я мяркую па маладых людзях, якія прыходзяць і наведваюць крыпту. Адбываецца, калі хочаце, перазагрузка свядомасці ў дачыненні гісторыі, у дачыненні подзвігу нашых людзей, у дачыненні Вялікай Айчыннай вайны і нашай Перамогі". 

У Беларусі рыхтуюцца да кульмінацыі духоўна-гістарычнай, патрыятычнай і адукацыйнай акцыі "У славу агульнай Перамогі". "Народны архіў" па жмені з кожнага кутка краіны ўжо сфарміраваны. Урачыстая цырымонія закладкі капсул  плануецца да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.