Цэнтральная раённая паліклініка адкрылася пасля капітальнага рамонту ў Расонах

20 сентября 2016

За паўгода тут замянілі дах, усталявалі шклопакеты, умацавалі падмурак будынка, цалкам абнавілі мэблю і закупілі новае медабсталяванне. Хутка тут з'явіцца і сучасны рэнтген-кабінет. Для выгоды пацыентаў і ўрачоў у паліклініцы ўкарэняць электронныя медкарты і талоны. Абнавіўся і штат паліклінікі. Сёлета працу тут атрымалі 7 маладых спецыялістаў.

Пашырэў у Расонах і пералік паслуг. Пацыенты ўжо паспрабавалі новы від тэрапіі - сон на вулеях. Для гэтага на тэрыторыі бальнічнага гарадка пабудавалі спецыяльную хатку. А хутка тут з'явіцца і сцежка здароўя.