Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працуе ў Мінску

21 февраля 2024

Для каардынацыі працы назіральнікаў і аператыўнага інфармавання насельніцтва аб ходзе галасавання, працягвае працу Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі. Ён размешчаны на базе Нацыянальнага прафсаюзнага цэнтра, анлайн падключаны і рэгіёны. За першы дзень працы цэнтра на гарачую лінію паступіла каля 20 тэлефанаванняў ад выбаршчыкаў. Была і скарга - мужчына не змог знайсці ўчастак для галасавання, бо ён нічым не пазначаны. Як высветлілася, выбаршчык проста прыйшоў не па тым адрасе.

Гарачая лінія Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі: 8 (017) 215-21-83

Нагадаем, на гарачую лінію цэнтра з заўвагамі і прапановамі аб ходзе галасавання выбаршчыкі могуць звярнуцца па тэлефоне да 24 лютага з 12:00 да 19:00, а 25 лютага - з 8:00 да 20:00.