Тры новыя станцыі зялёнай лініі мінскага метро плануюць здаць да канца 2023 года

14 марта 2022
Будучыя маршруты падземнай магістралі. На карце Мінскага метрапалітэна новыя аб'екты набліжаюцца да стадыі гатоўнасці. На станцыі "Аэрадромная" заканчваюцца аддзелачныя работы - платформа і перагоны на фінальным этапе будаўніцтва. Двума тунэлямі "Аэрадромную" звязалі з наступнай станцыяй "Немаршанскі сад". А на канцавым - "Слуцкі гасцінец" - майструюць катлаван для будучай платформы. 

Новыя станцыі мінскага метро плануюць здаць да канца 2023 года. Абсталяваны яны будуць сучаснымі тэхналагічнымі рашэннямі - травалатарамі і ахоўнымі экранамі ля краю платформы. У дызайне пераважаць будуць хай-тэк рашэнні і вялікая колькасць дынамічнага падсвятлення.