Тры формы адказнасці аператара перад турыстамі - з 2023 года ў Беларусі запрацуюць новыя правілы аказання турпаслуг

29 августа 2022

У Беларусі з новага года запрацуюць новыя правілы аказання турыстычных паслуг. Змяненні наспелі  ў сувязі з будучым абнаўленнем адпаведнага закона. Галоўная задача некаторых новаўвядзенняў - у выпадку непрадбачаных акалічнасцяў  абараніць інтарэсы тых, хто адпраўляецца ў падарожжа за мяжу. Так, напрыклад,  уводзяцца тры формы забеспячэння адказнасці аператара перад турыстамі. Гэта банкаўская і страхавая гарантыя, а таксама стварэнне адпаведнага фонду. 

Акрамя таго, ёсць і новаўвядзенні, што датычацца ўнутранага турызму. Права праводзіць экскурсіі будзе толькі  ў атэставанага спецыяліста, тое ж самае датычыцца і аўдыягіда.