Тры аўтамабілі сутыкнуліся на МКАД

30 января 2023

Тры аўтамабілі сутыкнуліся на МКАД. Сёння раніцай вадзіцель таксі рухаўся па ўнутраным кальцы з боку Ігуменскага тракта, не захаваў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з Lada, што спынілася наперадзе. Па інерцыі апошняе аўто трапіла ў яшчэ адну машыну - Fiat. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі пасажыр таксі і вадзіцель  Fiat. Іх даставілі ў медустанову для абследавання. Па факце здарэння праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, каб пазбегнуць сутыкнення аўто пры раптоўным тармажэнні або спыненні, неабходна захоўваць бяспечную дыстанцыю.