Трэцяя серыя "Гісторыі міліцыі ў асобах" - "Ліквідацыя" - сёння пасля "Панарамы"

30 января 2017

Агенцтва тэленавін працягвае маштабны праект, прысвечаны 100-годдзю беларускай міліцыі. У трэцяй серыі аўтары распавядуць пра пасляваенны бандытызм. Знакамітая банда Аношкі, ліквідацыя беларускай "Чорнай Кошкі" і берыеўская амністыя ў халоднае лета 53-га. Трэцяя серыя "Гісторыі міліцыі ў асобах" - "Ліквідацыя". Глядзіце сёння ў 21:45 пасля "Панарамы".