Традыцыі знакамітай савецкай гульні "Зарніца" адраджаюць удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага злёту

9 июля 2018

102 навучэнцы з усёй краіны на працягу тыдня будуць знаёміцца з побытам сапраўдных салдат і ўбачаць сучасную ваенную тэхніку ў дзеянні. Старшакласнікі наведаюць “Лінію Сталіна”, пазнаёмяцца з дэталямі пошукавых аперацый і правядуць ваенна-спартыўную гульню "Зарніца". Урачысты старт рэспубліканскага злёту прайшоў у музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Па выніках тыдня будзе вызначана самая моцная зборная-рэгіён. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў злёту адбудзецца ў нядзелю 15 ліпеня.