Урачыстая цырымонія ўшаноўвання медыкаў прайшла ў Магілёве

21 июня 2020
Напярэдадні свята ўрачыстая цырымонія ўшаноўвання медыкаў прайшла ў Магілёўскім аблвыканкаме. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас тых, хто зараз на перадавой у  барацьбе з каранавірусам, і тых, хто ўжо доўгія гады ратуе жыцці, забяспечвае рэгіён медыкаментамі, стаіць на абароне здароўя людзей. Уручаны ганаровыя граматы, у тым ліку ад Міністэрства аховы здароўя.

У гонар свята ўручаны і падарунак ад мецэнатаў. Гэта сертыфікат на 100 тысяч рублёў, якія будуць накіраваны на абсталяванне рэанімацыйнага аддзялення Магілёўскай бальніцы № 1.