Таматны сок прамога адціскання ўпершыню выпусцілі ў Беларусі

5 октября 2023

Імпартазамяшчэнне з натуральнымі ноткамі! Таматны сок прамога адціскання ўпершыню выпусцілі ў Беларусі. Спецыяльную рэцэптуру распрацавалі на Старадарожскім пладоваагароднінным заводзе. З канвеера сыходзяць адразу два новыя прадукты: з цукрам і соллю, і такі ж сок без дабавак (для дыябетычнага і правільнага харчавання). У планах на гэты год - амаль 30-40 тыс. бутэлек. Дарэчы, першую таматную партыю можна дэгуставаць. 

Сярод навінак гэтага года таксама мікс бярозавага соку з клубнічным, вішнёвым. Доўгачаканымі ноу-хау стануць і вяленыя ягады, ікра баклажанавая, гарбузовая. Зараз кантрольны тэст праходзіць і яблычнае пюрэ з вяршкамі і цукрам. Акрамя таго, з кісла-салодкіх пладоў вырабляюць павідла, нектары. Перапрацаваць сёлета плануюць паўтары тысячы тон яблыкаў новага ўраджаю.