Times уключыў Мінск у топ-30 гарадоў, якія варта наведаць падчас уікэнда

12 января 2018

Амерыканскі штотыднёвік Times уключыў Мінск у топ-30 гарадоў, якія варта наведаць падчас уікэнда. Аб гэтым распавёў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Віталь Грыцэвіч падчас анлайн-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі. Тэмай дыялогу стала лібералізацыя візавага заканадаўства. Больш як 80 тысяч замежнікаў наведалі Беларусь дзякуючы ўвядзенню бязвізавага рэжыму на пяць дзён. Яшчэ каля 50 тысяч турыстаў пабывалі на тэрыторыі парку Аўгустоўскі канал у Гродзенскай вобласці.

Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі:

"Экспарт турыстычных паслуг па выніках студзеня - лістапада склаў 180 мільёнаў долараў ЗША і павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам на 25%. Гэта самы галоўны паказчык, які дэманструе эфектыўнасць бязвіза".

Дзмітрый Марозаў, намеснік старшыні праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Беларусі:

"Сталі з'яўляцца новыя праграмы пад авіяцыйнае прыбыццё ў краіну. Гэтым сталі карыстацца грамадзяне са Скандынавіі, з Заходняй Еўропы. Тыя, хто прыбываюць сюды па зручных рэйсах".

Без віз у нашай краіне пабывалі прадстаўнікі 65 краін. У топе - госці з Германіі, Польшчы, Італіі. Былі і прадстаўнікі Нікарагуа, Панамы, Антыгуа, Барбуды.