Тэхніка парада. Лёгкабраніраваны аўтамабіль прадпрыемства "АГАТ"

3 июля 2019

У ваенным парадзе прымуць удзел амаль 300 адзінак ваеннай тэхнікі: 26 парадных разлікаў уключаюць у сябе і перадавыя ўзоры ваенпрама . Усяго 3 ліпеня на парадзе шырокай публіцы пакажуць 10 навінак. І адна з іх - гэта сучасны шматфункцыянальны разведвальны комплекс, распрацоўка прадпрыемства "АГАТ"! Лёгкабраніраваны аўтамабіль з унікальнымі магчымасцямі. Прызначаны комплекс для вядзення вайсковай разведкі ў розных відах бою, у любы час сутак і пры любым надвор'і, уключаючы ўмовы абмежаванай бачнасці.