Тэхінспекцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пачынае праверку гатоўнасці да правядзення ўборачнай кампаніі

15 июня 2018

Праверку гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў да правядзення ўборачнай кампаніі пачынае тэхінспекцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Асаблівая ўвага - забеспячэнню работнікаў спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай засцярогі, а таксама арганізацыі гарачага харчавання хлебаробаў. Інспектараў будуць цікавіць спраўнасць і бяспека тэхнікі, выкананне правіл аховы працы. Маніторынг спецыяльна пачынаецца за месяц да пачатку жніва, каб у прадпрыемстваў быў час выправіць недахопы і парушэнні.