Таленавітыя маладыя людзі сталіцы сёння атрымалі пашпарты

14 марта 2015

У гарадской ратушы ім уручылі пасведчанні. 40 юнакоў і дзяўчат дасягнулі поспехаў кожны ў сваёй галіне: вучобе, спорце альбо творчасці. Падчас урачастасці кіраўніцтва горада павіншавала 14-гадовых маладых людзей з атрыманнем своеасаблівага атэстата сталасці.

Пасля афіцыйнай часткі юнакоў і дзяўчат чакала святочная музычная праграма. Знакавы момант у сваім жыцці маладыя людзі захавалі на памяць. Да фотасесіі далучыліся іх бацькі і блізкія людзі.