Такія розныя дзеці, але аднолькавыя магчымасці

19 мая 2013

Пад такім дэвізам праходзіць у краіне месячнік Чырвонага Крыжа. Сёння сем’і, дзе ёсць дзеці з асаблівасцямі развіцця, сабраліся на дзіцячай чыгунцы, дзе пазнаёміліся з работай Чырвонага Крыжа і даведаліся пра дапамогу валанцёраў. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі праехалі па экскурсійным маршруце дзіцячай чыгункі, дзе іх забаўлялі аніматары.


 


Анастасія Арсеньева, галоўны спецыяліст дарожнай арганізацыі Беларускага таварыства  Чырвоны Крыж:  Асноўная мэта – сацыялізацыя дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, каб яны маглі мець зносіны з рознымі дзецьмі, каб яны маглі ўдзельнічаць у тых мерапрыемствах, у якіх удзельнічаюць звычайныя дзеці.


 


Армен Каграманян, удзельнік акцыі: Такія акцыі, па-першае, дазваляюць быць больш  адкрытымі. Па-другое, калі людзі бачаць  свята для дзяцей, то  дабрыня ўнутры пачынае перадавацца.


 


Такія акцыі ў Чырвоным Крыжы называюць добрай традыцыяй. Трэці год запар на дзіцячай чыгунцы адбываюцца  такія экскурсіі.