Звыш тысячы выратаваных жыццяў за дваццаць гадоў

19 апреля 2017

У Барысаве лепшыя супрацоўнікі мінскай абласной арганізацыі АСВОД атрымалі падзякі за добрасумленную службу. Бяспеку людзей на ўсіх значных вадаёмах цэнтральнага рэгіёна ахоўваюць звыш 180 водных выратавальнікаў - толькі летась яны дапамаглі амаль паўсотні чалавек. Кожная ратавальная станцыя забяспечана сучасным вадалазным абсталяваннем і хуткаходнымі судамі.

Сёлета арганізацыі АСВОД спаўняецца 145 гадоў. Падчас урачыстага канцэрта з днём нараджэння службу ратавальнікаў павіншавалі і маленькія ўдзячныя жыхары вобласці. Дзятва падрыхтавала музычную паштоўку, а таксама склала творчыя буклеты, якія нагадваюць аб правілах бяспечных паводзін на вадзе.