Свята-Богаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр святкуе 400-годдзе з дня заснавання

20 сентября 2023

Богаяўленскі Куцеінскі манастыр, названы сучаснікамі беларускай лаўрай, святкуе юбілей. Яму спаўняецца 400 гадоў з моманту заснавання. Урачыстыя набажэнствы, крэсныя хады, культурныя мерапрыемствы праходзяць у Оршы ўвесь верасень. Лаўра - адзін з найбуйнейшых сярэдневяковых культурна-асветніцкіх цэнтраў Беларусі. Гісторыя мужчынскага манастыра пачалася ў 1623 годзе, у мясцовай друкарні аддрукавалі першы ў цяперашняй Беларусі буквар. А куцеінскія разьбяры па дрэве і гравёр пасля манастыра працавалі ў Зброевай палаце Крамля і ўпрыгожвалі царскія палаты.

З нагоды 400-годдзя манастыра ў Оршы Боскую літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Адлюстравалі гістарычную падзею і ў паштовай мініяцюры: паштовы блок выкананы з цісненнем на чорнай фользе тыражом маркі 12 тысяч экзэмпляраў.