"Святары зямлі Барысаўскай" - новы праект духоўна-асветніцкага цэнтра

21 сентября 2022
Пакутнікі за веру. Святароў мінулага стагоддзя, якія  пацярпелі ад часоў атэізму,  узгадалі ў новым праекце Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Усе асобы служылі ў храмах Барысаўска-Мар'інагорскай епархіі. Духоўна-асветніцкі цэнтр установы прэзентаваў тэматычныя стэнды, фотаздымкі і літаратуру. Дзясяткі імёнаў, упісаных у хронікі беларускага праваслаўя,  гэта людзі, якія нават у цяжкія часы не адракліся ад веры і сталі прыкладам духоўнай непахіснасці. 

Духоўна-асветніцкі цэнтр Барысаўскай раённай бібліятэкі створаны 14 гадоў таму па благаславенні першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Філарэта. Цэнтр экспануе тэматычную духоўную літаратуру, ладзіць выставы, дае пляцоўку для дзейнасці аб'яднанняў праваслаўных вернікаў.