Своеасаблівыя вынікі Года беражлівасці

8 декабря 2013

Арт-аб'екты, лабараторыя электронікі і авангардная мода. Усё з падручных матэрыялаў і бытавых адходаў. Своеасаблівыя вынікі Года беражлівасці падвялі вучні сталічных устаноў адукацыі. Эксклюзіўныя рэчы аб'ядналі ў выставу ў Палацы дзяцей і моладзі. Тэма для творчасці адзіная, але аднолькавых экспанатаў няма. Ад навагодніх цацак з лямпачак да карнавальных убораў з пакетаў. Стыльным штучкам з паперы, пластыку і кардону школьнікі прыдумалі і практычнае выкарыстанне.



Усяго шэсць намінацый, у кожнай да дваццаці пяці работ. Пасля ўзнагароджвання пераможцаў экспанаты з выставы вернуцца ў мінскія школы.