Светлая сядміца - набажэнствы ў храмах праходзяць па велікодным чыне

25 апреля 2022

Праваслаўныя працягваюць святкаваць Вялікдзень. Сёння пачатак Светлай сядміцы. Набажэнствы ў храмах - па асаблівым, велікодным,  чыне. Царскія дзверы расчыненыя насцеж. Такі сімвал і знак, што Хрыстос  адкрыў людзям дарогу ў Царства Нябеснае. Ранішнія і вячэрнія малітвы ў царкве змяняюцца спевам велікодных гадзін. І абавязкова пасля кожнага хрэснага ходу - звон. Акрамя наведвання храма, прынята хадзіць адно да аднаго ў госці. За Светлай сядміцай пачнуцца памінальныя дні, а Радаўніца - дзень памяці продкаў - 3 мая.