Жонка міністра замежных спраў правяла сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпмісій

4 марта 2016

У беларускай сталіцы ёсць традыцыя - напярэдадні галоўнага вясновага свята жонка міністра замежных спраў праводзіць сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. І заўсёды нязменна ярка. Гэтым разам замежных гасцей запрасілі ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі на музычны спектакль. Характэрна, што рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіла сама Вера Палякова-Макей. Пад яе кіраўніцтвам першакласнікі адной з мінскіх гімназій інсцэніравалі казку Карнея Чукоўскага "Муха-Цакатуха". Спектакль стаў для дам дыпламатычнага бамонду адным з падарункаў да 8 Сакавіка. Акрамя таго, яны пракаціліся па Мінску на даблдэкеры, а таксама пабывалі ў аранжарэі Батанічнага саду, дзе прадстаўленыя экзатычныя расліны розных кліматычных зон.