Студэнтаў Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта аб'яднала спартыўнае свята “Дзень здароўя”

26 февраля 2018

Для іх маразы не перашкода. Студэнтаў Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта аб'яднала спартыўнае свята “Дзень здароўя”. Яны загартоўваліся і спаборнічалі ў алімпійскіх дысцыплінах. Самых спрытных выбіралі на дыстанцыях біятлона, моцных - падчас перацягвання каната, зоркіх - у снежным дартсе. Акрамя таго, сярод студэнтаў вызначылі лепшых у спартыўна-масавым руху ўніверсітэта.

Пасля спартыўных практыкаванняў можна было падсілкавацца салдацкай кашай і сагрэцца гарбатай.