Будаўнічы праект Беларускі квартал перадалі на разгляд усім рэгіёнам Расіі

12 февраля 2013
Таксама беларусы гатовыя пабудаваць усю неабходную інфраструктуру: магазіны, паліклінікі, школы і садкі. Вопыт такога  будаўніцтва ў Смаленску паказаў, што праект рэнтабельны.
Будаваць за мяжой сёлета плануюць удвая больш. На экспарце паслуг нашы будаўнікі павінны зарабіць амаль 200 мільёнаў долараў. Сярод самых гучных праектаў: горна-ўзбагачальны камбінат у Туркменістане, жылы квартал для ўцекачоў у Азербайджане і будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў у Венесуэле.