Стаматолагі Мінскай вобласці сёння спаборнічалі ў конкурсе прафесійнага майстэрства

17 мая 2017

У фінал трапілі спецыялісты з Барысава, Салігорска, Слуцка, а таксама Жодзіна. Яны ж і гаспадары спаборніцтваў. Дарэчы, выбар пляцоўкі невыпадковы - жодзінская стаматалагічная паліклініка аснашчана самым сучасным абсталяваннем.

У пераможцаў абласнога конкурсу ёсць і яшчэ адзін важкі стымул. Восенню яны прадставяць цэнтральны рэгіён на рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства стаматолагаў.