Сутыкненне падчас перастраення - высвятляюцца абставіны ДТЗ на Мінскай кальцавой

27 июля 2022

Высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння на Мінскай кальцавой.  Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля "газель" рухаўся па ўнутраным кальцы МКАД. На 24 кіламетры не пераканаўся ў бяспецы манеўру і падчас перастраення сутыкнуўся з аўтамабілямі  МАЗ і  "аўдзі". У выніку  "газель" перакулілася на левы борт. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.