Сталічны рэгіён рыхтуецца да маштабнага юбілею

12 января 2018

Мінскай вобласці - 80! На наступны тыдзень запланавана ўзнагароджанне лепшых работнікаў розных сфер кіраўніцтвам аблвыканкама. Таксама прадпрыемствы Мінскай вобласці прадэманструюць сваю прадукцыю на выставе. Да святочных мерапрыемстваў рыхтуюцца і мастацкія калектывы з усіх раёнаў. Сярод іх - дыпламанты і прызёры розных конкурсаў, у тым ліку і міжнародных, а таксама лаўрэаты спецыяльных прэмій.

Святочны канцэрт, прысвечаны 80-годдзю Цэнтральнага рэгіёна, адбудзецца ў Мінску ў наступны панядзелак на сцэне Палаца Рэспублікі.