Сталічныя ўлады рыхтуюць сюрпрызы да Дня абароны дзяцей

22 мая 2013
З 30 мая па 2 чэрвеня ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі пройдзе выстава-форум Мацярынства і дзяцінства. На працягу чатырох дзён тут можна будзе не толькі набыць тавары для дзяцей і цяжарных жанчын, але і атрымаць кансультацыі спецыялістаў. Таксама прадугледжаны майстар-класы для маладых бацькоў.
Надзея Вялікая, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай работы камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама: Кансультацыі будуць бясплатныя. Іх будуць даваць спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, працы і сацабароны. Будуць працаваць так званыя кансультацыйныя цэнтры.
На выставе будзе магчымасць напрамую атрымаць ўсю інфармацыю аб дашкольным выхаванні і дадатковай адукацыі ў сталіцы.