Сталічныя вуліцы падчас суботнікаў азелянілі маладымі алеямі

21 октября 2016

У гонар "Сям'і", "Добрых людзей" і "Дружбы народаў" сталічныя вуліцы падчас суботнікаў азелянілі маладымі алеямі. Мінімум па дзве жывыя агароджы з дрэў з'явіліся ў кожным раёне, а да канца кастрычніка іх колькасць павялічыцца да паўсотні. Камунальныя службы разам з мінчанамі прыбіраюць апалае лісце і смецце з двароў. А на дзіцячых пляцоўках каманды валанцёраў адрэстаўравалі звыш 800 каруселяў, арэляў і горак.