Сталічныя гоншчыкі набіраюць новую каманду па дрон-рэйсінгу

29 ноября 2017

Хутчэй за аўто. Сталічныя гоншчыкі набіраюць новую каманду па дрон-рэйсінгу - хуткасным кіраванні лятаючымі робатамі. Ацэньваць будуць не толькі майстэрства пілотаў, але магчымасці інжынераў (яны самастойна збіраюць дроны). Дапамога механікаў можа спатрэбіцца і падчас гонак, бо нярэдка ад сутыкнення з перашкодамі робаты атрымліваюць моцныя пашкоджанні.

Перад тым як сесці за сапраўдны штурвал, пачаткоўцы вучацца кіраваць дронамі ў віртуальнай прасторы - на камп'ютарах. У наступным годзе каманда плануе паспрабаваць свае сілы і на чэмпіянаце свету па дрон-рэйсінгу, які пройдзе ў Кітаі.