Сто гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны

28 июля 2014

Сёння спаўняецца сто гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. Узброены канфлікт узнік паміж Траістым саюзам і Антантай. Галоўнай прычынай стала барацьба буйных еўрапейскіх краін за першынство на сусветным рынку і пераразмеркаванне раней набытых калоній. У верасні 1915 Першая сусветная дакацілася і да беларускіх земляў. На працягу трох гадоў наша краіна знаходзілася ў эпіцэнтры ваенных і палітычных падзей. Загінулі каля 130 000 беларускіх салдатаў і мірных жыхароў, яшчэ 50 000 былі сілком пагнаныя ў Германію і Аўстра-Венгрыю. Усяго ж у гэтай вайне загінулі каля дзесяці мільёнаў чалавек, яшчэ столькі ж памерлі ад эпідэмій і голаду. Скончылася Першая сусветная 11 лістапада 1918 года падпісаннем Камп'енскага перамір'я. Германія прызнала сябе пераможанай. А ў чэрвені 1919 года краіны Антанты без Расіі склалі Версальскі мірны дагавор.