Стыхійныя звалкі - праблемнае пытанне сучаснай інфраструктуры

30 июля 2013
Толькі ў Мінскай вобласці такіх налічылі 260. Прыродаахоўныя службы з пачатку года выпісалі сотні прадпісанняў і штрафаў фізічным і юрыдычным асобам за незаконнае размяшчэнне адходаў. Пры гэтым арганізацыі лясной гаспадаркі і дарожныя службы часта нясуць адказнасць за грамадзян, якія пакідаюць бытавое смецце. А штраф за гэта немаленькі. Для фізічных асоб ён дасягае 5 мільёнаў, для юрыдычных - 100 мільёнаў рублёў.