Стаўка рэфінансавання выходзіць на 8,75% гадавых. Аргументы галоўнага банка краіны

12 февраля 2020
Стаўка рэфінансавання чарговы раз абнаўляе свой гістарычны мінімум! Нацыянальны банк пайшоў на паніжэнне ключавой стаўкі яшчэ на чвэрць працэнта. Такое рашэнне сёння прынята па выніках пасяджэння праўлення рэгулятара. Новы паказчык - 8,75% - пачне дзейнічаць ужо праз тыдзень. Здавалася б, паніжэнне неістотнае. Але давайце зазірнем у гісторыю. 1994 год. Стаўка з трохзнакавым значэннем! 480%. На мяжы стагоддзяў сітуацыя лепшая - 175%, аднак і гэта сёння здаецца вялізнай лічбай.

Нацыянальны банк паэтапна зніжае стаўку з 2015 года. Толькі за мінулы год яе апускалі двойчы, усякі раз выходзячы на мінімальныя значэнні ў суверэннай гісторыі. А летам мінулага года стаўка ўпершыню стала адназначнай. І гэтага значэння ў Нацбанку плануюць прытрымлівацца ў сярэднетэрміновай перспектыве.

На чым заснаваныя такія разлікі, і чаму рэгулятар пайшоў на гэткі ліберальны крок? Вольга Анішчанка выслухала аргументы галоўнага банка краіны (відэа).