Стартавала дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам"

12 августа 2020
Час рыхтавацца вучням і бацькам і да новага навучальнага года. У адным са сталічных універмагаў пад школьны шопінг адвялі каля 2 тысяч квадратных метраў гандлёвай плошчы. Пакупнікам прапануюць паўтысячы мадэляў формы дзелавога стылю, амаль 300 варыянтаў трыкатажных вырабаў, 200 - абутку і столькі ж мадэляў ранцаў. Дарэчы, у вызначаныя дні набыць усё можна з прыемнай скідкай. І сёння стартавала дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам". Валанцёры арганізавалі збор канцылярскіх і спартыўных тавараў для дзяцей. Дапамогу накіруюць школьнікам са шматдзетных і няпоўных сем'яў.