Стабфонды сталіцы папаўняюцца: 13 тысяч тон бульбы, 17 тысяч тон гародніны, 4 тысячы тон яблыкаў

27 сентября 2019

13 тысяч тон бульбы, амаль 17 тысяч тон гародніны і  4 тысячы тон яблыкаў - такую колькасць  на зіму плануюць  назапасіць у найбуйнейшым сховішчы сталіцы. З  15 верасня  з усіх абласцей краіны  вытворцы пачалі звозіць сюды ўраджай новага сезона. Усю прадукцыю найперш сартуюць, затым размяркоўваюць па камерах захоўвання. Кожнаму віду  свой тэмпературны рэжым і вільготнасць.

Гародніну і садавіну ў прадпрыемства "Партызанскае" набываюць арганізацыі бюджэтнай сферы, прадпрыемствы грамадскага харчавання і гандлю.