Спартыўна-патрыятычны флэшмоб "Насустрач II Гульням краін СНД"

10 августа 2023

Працягваецца спартыўна-патрыятычны флэшмоб "Насустрач II Гульням краін СНД"

Марафон здароўя сабраў на стадыёне Маладзечна больш за сотню людзей. Далучыліся як вопытныя спартсмены, так і аматары. Узрост для ўдзельнікаў не абмяжоўвалі. "Народная зарадка" прайшла пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера. Яшчэ адна частка акцыі ў дні правядзення II Гульняў краін СНД - забег па трэку з нацыянальным флагам.

Маладзечна ўжо прыняло Гульні краін СНД. Тут прайшлі спаборніцтвы па пляжным валейболе. Горад на высокім узроўні сустрэў спартсменаў і гасцей з розных краін.