"Спяём гімн разам": у Акадэміі кіравання прайшоў флешмоб, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

21 февраля 2024

Флешмоб "Спяём гімн разам" адбыўся ў Акадэміі кіравання  ў рамках Дзён роднай мовы. Кіраўніцтва, выкладчыкі і студэнты сталі адзіным хорам, які выканаў галоўную песню краіны. Агульны парыў аб'яднаў людзей у адно ёмістае слова -  патрыёты. Як адзначылі студэнты, герб, флаг і гімн дзяржавы - галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа і падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

Галоўная мэта такіх флешмобаў - звярнуць увагу на беларускую мову як крыніцу нацыянальнай культуры і светапогляду.